Канвеер

22
18
20
22
24
26
28
30
Андрэй Латыголец Канвеер

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

be be
Denis 9cbka vk.com/belinbook FictionBook Editor Release 2.6.6 17 October 2016 http://www.rulit.me/books/kanveer-get-449876.html C9E01DC8-3EDF-46EB-AA13-2D6D63E4D260 1.01 Канвеер Мінск 2015

Андрэй Латыголец

Канвеер

Канвеер

2015

Non solum bene laboramus, sed etiam bene vivĭmus. Мы не толькі добра працуем, але і добра жывём. (лац.).

1

Хто ты? Адкуль ты? Навошта ты? Калі ты чуеш мяне, значыць цябе абралі. У цёмных скляпеннях тваёй падсвядомасці нараджаецца новы плён сапраўднай асобы, твайго ўласнага “Я”, тваёй сутнасці…

На віктарыянскіх могілках холадна. Холад пранізвае да самага мозгу…

Палічы да дзесяці…

Табе не хочацца прачнуцца…

Белыя, белыя слупы…

Бяжыш па доўгім калідоры, шукаеш выйсця, а ўсе дзверы зачыненыя. Ратуешся ад нябачнай небяспекі, але ў глыбіні душы разумееш, што трэба бегчы як мага хутчэй. Аднак ногі ватныя, зацягваюць у вязкую падлогу і ты тонеш, цябе засмоктвае бетон. Апошні ўздых…

Святло…

Лёгкае казытанне…

Ты чуеш мяне? Запомні, пакуль яшчэ б’ецца тваё сэрца, запомні на ўсё жыццё — ты мой…

Толькi мой!!!

— Прачынайся, — прашаптала Іра на вуха Дзянісу.

Ён ляжаў на спіне, скрыжаваўшы пад грудзьмі рукі, і, крыху прыадчыніўшы рот, нагадваючы ў такім стане егіпецкую мумію. Голас Іры прагучаў у яго сонным розуме скажоным воклічам, глухім рэхам з фамільнага склепа якога-небудзь старажытнага роду, невыразным гукам з гнілой пашчы зомбі, ці яшчэ ў выглядзе якогасьці бязглуздага трызнення.

— Ну прачынайся ўжо, — сказала яна і пацалавала Дзяніса ў няголеную шчаку.

Адчуўшы пяшчотны дотык, Дзяніс абудзіўся, імгненна пралупіў вочы і ўбачыў перад сабой, абвеянае сонечнымі прамянямі, светлае аблічча дзяўчыны.

— Хопіць спаць, ужо дванаццаць гадзін, — прагучаў знаёмы голас і Дзяніс усміхнуўся.