Канвеер

22
18
20
22
24
26
28
30

— Дзесьці, я гэта ўжо чула.

— Што ты ад мяне хочаш? — сур’ёзна спытаў ён.

Іра закаціла вочы, нібы ўвайшла ў экстаз і, выдыхнуўшы, сказала:

— Давай яшчэ адзін разок.

— Так бы адразу.

…Праз некаторы час расчырванелая Іра лягла побач з Дзянісам, і ён моцна прыціснуў яе да сябе. У такія імгненні яму асабліва падабалася браць яе за грудзі і лашчыць узбуджаныя ружовыя саскі; Дзяніс цалаваў яе малочную скуру, шыю і плечы, густа абсыпаныя вяснушкамі. Іра салодка ўздыхала, а яго эрэкцыя ніяк не хацела праходзіць, знаходзячыся на піку сваёй актыўнасці, і тады Дзяніс па-сапраўднаму адчуваў сябе жарабцом.

— Зараз бы цыгарэтку, — першае, што сказаў ён пасля ранішняга сэксу — бадай, самага пазітыўнага занятку, які змог прыдумаць чалавек.

— Смешна чуць падобнае ад людзей, якія не паляць, — усміхнулася Іра.

— Ведаю, аднак у гэтым штосьці ёсць.

— Ты маеш рацыю…

Потым яны яшчэ хвілін пятнаццаць цалавалі адзін аднаго, уяўлялі вакол сябе бясконцы Сусвет, у якім былі толькі яна і ён, адчувалі метафізіку сваіх узаемаадносін і з галавы да ног купаліся ў гэтых цудоўных пачуццях. Але трэба было падымацца і Дзяніс нечалавечымі намаганнямі, у барацьбе з уласнай лянотай, урэшце зрабіў гэта. Падняўшыся і, пачухаўшы мяккае месца, ён, перш за ўсё, пільным поглядам акінуў невялікі пакой, у якім разгортваліся падзеі, з неадкладнай мэтай знайсці свае рэчы.

— Іра, ты не памятаеш, куды я мог кінуць трусы? — задаў ён звычайнае ў такім выпадку пытанне.

Яна сядзела да яго спінай і зашпіляла ліфчык.

— Не-а… Ведаю толькі, што твае брудныя шкарпэткі ў ванне. Паспрабуй паглядзець пад канапай.

Ён зірнуў туды і, нічога там не знайшоўшы, адчайна пачаў насіцца па пакоі. Калі адказная місія не скончылася аніякім поспехам, разгублены Дзяніс сеў на канапу, і паспрабаваў у думках храналагічна спарадкаваць рэшткі ўчорашняй прэлюдыі, але так і не ўспомніў, дзе падзеў трусы.

— А пад падушкай глядзеў?

— Чаго ім там рабіць?! — абурыўся ён і адначасова засунуў руку пад падушку.

Так і ёсць — трусы аказаліся менавіта там. Адчуўшы на сваёй патыліцы дакорлівы позірк, Дзяніс зрабіў непрадузяты выгляд і безуважна нацягнуў на сябе сямейнікі. Іра пачала засцілаць канапу.

Такім чынам яны праводзілі час, калі кватэра вызвалялася ад прысутнасці яе бацькоў. Яна тэлефанавала Дзянісу — ён прыходзіў. Потым яны елі што-небудзь смачнае, глядзелі па кампутары які-небудзь цікавы фільм (на ўсё гэта адводзілася не больш двух гадзін) ну а далей — па поўнай праграме: сюррэалістычны сэкс з усімі акалічнасцямі.

Быў сонечны жнівень, пачатак тыдня, калі канкрэтна — аўторак, які выразна прадвесціў, што праз дзесяць-пятнаццаць хвілін Дзяніс будзе стаяць на прыпынку. Таму, апрануўшы на сябе ўсё астатняе, ён зайшоў на кухню. Зірнуў у авальнае люстра, што вісела за лядоўняй — твар быў крыху прыпухлы, а галава з кароткімі валасамі нагадвала пляскаты шарык для настольнага тэнісу. У мікрахвалеўцы ён адшукаў порцыю макарон з даволі апетытнай сасіскай і, праглынуўшы свой сняданак ледзьве не за адзін засед, перайшоў у ванны пакой, нават не дапіўшы гарбаты. У ваннай ён здзейсніў абрад мыцця, начапіў на сябе ўчорашнія шкарпэткі і, як звычайна, выкарыстаў парфуму Ірынага бацькі, хаця загадзя ведаў, што яна не будзе ад гэтага ў захапленні. Урэшце гатовы, Дзяніс выйшаў у калідор.